БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSВыносяцца прысуды па затрыманых 25 сакавікаЛідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч прыехаў у суд Заводскага раёна, каб падтрымаць актывістаў, якіх караюць штрафамі і суткамі.
Як паведаміла супрацоўніца Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, суддзя Алена Лапцева суда Заводскага раёна Мінска вынесла прысуды Аляксандру Мілінцу і Уладзіславу Іванову. Яны прызнаныя вінаватымі па артыкуле 23.34 КоАП (парушэнне парадку правядзення масавых акцый) і прызначылі пакаранне ў выглядзе штрафаў у памеры 30 б. в. (1 мільён 50 тысяч рублёў).
Суддзя Мікалай Балаўнёў таго ж суду пакараў актывіста Маладога Фронту Алеся Круткіна 7 суткамі адміністрацыйнага арышту.
Асобу Дзмітрыя Яскевіча судзя Алена Някрасава палічыла не высветленай у адпаведным парадку. Разбіральніцтва адкладзенае да высвятлення асобы.
Суддзя Алена Лапцева прызнала вінаватымі Мікіту Шуценкова ў парушэнні парадку правядзення масавых акцый і прызначыла пакаранне ў выглядзе 30 б.в.
Пястун Людміла пакараная штрафам у 5 б.в.
Суддзя Алена Лапцева пакарала Мікалая Адамовіча штрафам у 30 б.в.
Суддзя Марына Саўчук пакарала Яўгена Пятліцкага штрафам у 25 б.в.
Юрась Макарэвіч па рашэнню суддзі Александра Закурдаева пакараны 5 суткамі арышта.
Суддзя Алена Някрасава пакарала Максіма Вінярскага адміністрацыйным арыштам у 10 сутак.
Ягор Віняцкі пакараны штрафам у 20 б.в.
За працэсамі ў судзе Заводскага раёна Мінска назірае лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч. Ён намераны асабіста папрысутнічаць пры разглядзе справы фатографа “Нашай Нівы” Андрэя Лянкевіча. На думку палітыка, затрыманне і збіццё журналіста – гэта поўны маразм.
Спіс затрыманых і інфармацыю з іншых судоў глядзіце таскама на сайце ПЦ "Вясна" і "НН" Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |