БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSУ Кобрынскім палацы культуры танцы да канца годуАляксандр Мех, актывіст “Руху “За Свабоду” з Кобрына, 07 лютага атрымаў адмову з гарвыканкаму на сваю заяўку аб правядзеньні 1 сакавіка сустрэчы Аляксандрам Мілінкевіча з грамадскасцю горада ў палацы культуры. Аналагічная сітуацыя ў іншых гарадах.
Дырэктарка палацу Валянціна Пакалюк раней выказвалася не супраць правядзення сустрэчы, але ў выніку паведаміла, што зала занятая ўвесь час і расклад рэпетыцыяў, канцэртаў і дыскатэк распісаны ажно на цэлы год наперад.
Па словах актывіста Руху зараз пад гарадскі дом культуры, які цяпер на рамонце, прыстасаваны палац культуры Кобрынскай сельгастэхнікі. У гэтым палацы толькі адна зала. Знайсці іншую залю, якая б змясціла хаця б чалавек 300 знайсці ў Кобрыне немагчыма.
Сустрэчы з Мілінкевічам таксама не дазволены ў Віцебску, Бабруйску, Магілёве, Маладэчна, Жодзіна, Гомелі і Рэчыцы. Усюды на меркаваны дзень сустрэчы запланаваныя гарадскія мерапрыемствы. І гэта пры тым, што заяўкі ініцыятарамі сустрэчы з лідэрам Руху “За Свабоду” былі пададзеныя ў гарвыканкамы загадзя, ва ўстаноўленыя Законам тэрміны.
Нягледзячы на гэта Аляксандр Мілінкевіч намераны сустракацца з людзьмі і размаўляць з імі па актуальных сацыяльных, эканамічных і палітычных праблемах, якія паўсталі ў сучаснай Беларусі. Бліжэйшая сустрэча адбудзецца сёння ў Мінску а 18 гадзіне ў будынку адміністрацыі Першамайскага раёна. Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |