Рух “За Свабоду” абвяшчае конкурс "Свабода - гэта…"
Рух “За Свабоду” абвяшчае конкурс "Свабода - гэта…". Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе павінны даць сваё ўнікальнае азначэнне СВАБОДЫ, працягнуўшы фразу "Свабода - гэта…". Дзесяць лепшых вызначэнняў СВАБОДЫ будуць нанесеныя ў будучым ў якасці надпісаў на кашулькі, а дзесяць аўтараў - пераможцаў атрымаюць каштоўныя прызы. Мэта конкурсу даць магчымасць кожнаму задумацца над тым, што такое СВАБОДА, як мы яе разумеем і ці варта баяцца свабоды. Беларуская афіцыйная прапаганда робіць усё, каб мы забылі, што такое свабода. Усе вызначэнні Свабоды будуць апублікаваныя на сайце www.mlinkevich.org. Аўтарытэтнае журы, у склад якога ўваходзяць Уладзімір Арлоў, Міхаіл Анемпадыстаў, Севярын Квяткоўскі, Кася Камоцкая і іншыя, вылучыць 10 лепшых вызначэнняў СВАБОДЫ. Падвядзенне вынікаў адбудзецца 20 ліпеня 2007 года. Вашы ўнікальныя азначэнні СВАБОДЫ просім адпраўляць на e-mail: konkurs@milinkevich.org або sms на нумар: +375299394062