БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSА. Мілінкевіч: Рэгістрацыя Руху «За Свабоду» будзе з’яўляцца адным з індыкатараў дэмакратызацыі аўтарытарнага рэжыму
- Рэгістрацыя грамадскага аб'яднання «Рух «За Свабоду» з’яўляцца адным з індыкатараў дэмакратызацыі сённяшняга аўтарытарнага рэжыму. На такой пазіцыі стаяць і еўрапейскія палітыкі. Сітуацыя са Свабодай асацыяцый ў нашай краіне за апошні час значна пагоршылася. За апошнія тры гады было зліквідавана больш за 200 недзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў. І не зарэгістравана ніводнага, якое не было б прамым ці ўскосным чынам звязанае з дзяржавай. Мы хочам, каб Рух “За Свабоду” аб'яднаў сотні тысяч актыўных людзей, якія выступаюць за дэмакратызацыю і незалежнасць нашай краіны, за еўрапейскі шлях яе развіцця. Мы вызначылі пяць галоўных накірункаў нашай дзейнасці, гэта абарона правоў чалавека, пабудова грамадзянскай супольнасці, захаванне незалежнасці і суверэнітэту, правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў, а таксама еўрапейскі вектар развіцця нашага грамадства. Першы раз пра стварэнне шырокага народнага Руху “За Свабоду” было заяўлена лідэрам дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам напярэдадні Дня Волі. 25 сакавіка 2006 г., каля помніка Янкі Купалы А.Мілінкевіч абвясціў стварэнне і запіс у Народны Рух “За Свабоду”. Сярод першапачатковых, крокаў дзейнасці руху у той час бачылася стварэнне магчымасцяў для рэпрэсаваных студэнтаў працягнуць адукацыю за межамі Беларусі, стварэнне ўсеабдымнай трывалай сістэмы распаўсюду праўдзівай інфармацыі, а таксама ажыццяўленне захадаў, якія дазволяць правесці ў краіне свабодныя і празрыстыя выбары. Усе гэта паспяхова выконваецца.
Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |