БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSЭўразьвяз пазбавіў Беларусь гандлёвых прэфэрэнцыйУ пятніцу, 15 чэрвеня, Эўрапейскі Зьвяз пастанавіў выключыць Беларусь з Абагуленай сыстэмы прэфэрэнцый. Рашэньне зьвязана з парушэньнем правоў прафсаюзаў і працоўных у краіне.З сувязі з гэтым Беларусь губляе права на гандлёвыя льготы пры экспарце тавараў у краіны ЭЗ. Камісар ЭЗ па справах гандлю Пэтэр Мандэльсан патлумачыў, што рашэньне, прынятае ў дачыненьні да Беларусі, зьвязана з парушэньнем правоў прафсаюзаў у краіне. «Эўропа надае вялікае значэньне ўмовам працы. Аднак Беларусь ігнаруе стандарты Міжнароднай арганізацыі працы», — заявіў П.Мандэльсан. Паводле ягоных словаў, пасьля выключэньня Беларусі з АСП на нашу краіну будуць распаўсюджвацца стандартныя імпартныя пошліны, якія на 3 % вышэйшыя, чым ільготныя. Выключэньне Беларусі з АСП закране прыкладна 10 % беларускага экспарту ў ЭЗ. Гандлёвыя прэфэрэнцыі ў Беларусі касуюцца з 21 чэрвеня. Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |