БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSЗвольнілі чыноўнікаў, якія «прапаноўвалі» ўнесьці зьмены ў школьныя праграмы па літаратурыКіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) атрымала адказ на скаргу ў Пракуратуру Беларусі, што тычылася мінулагодняга распараджэння міністра адукацыі Аляксандра Радзькова кіраўнікам структур і ўстаноў адукацыі «па недапушчэнні правядзення ва ўстановах адукацыі мерапрыемстваў па лініі грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Аб гэтым 16 мая ў Мінску на пасяджэнні рады творчага аб’яднання паведаміў старшыня СБП Алесь Пашкевіч. У адказе сярод іншага адзначаецца, што скарга «разгледжана Пракуратурай Беларусі і накіравана міністру адукацыі з просьбай скарэкціраваць раней дадзенае ім указанне адносна дзейнасці ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» з улікам патрабаванняў заканадаўства» і аб выніках яе разгляду будзе паведамлена. «Улічваючы, што адказ датаваны 27 красавіка, будзем чакаць да канца мая і спадзяемся, што гэты ліст будзе разгледжаны у Міністэрстве адукацыі», — сказаў А.Пашкевіч. Ён адзначыў, што на ўсе лісты, якія на працягу шасці месяцаў накіроўваліся на адрас А.Радзькова, кіраўніцтва СБП адказу не атрымала.
Далей А.Пашкевіч адзначыў, што управа рады СБП аспрэчыла запланаваныя ўладамі змены у школьных праграмах па беларускай літаратуры, у якіх між іншым меркавалася «гранічна мінімізаваць змест манаграфічных тэм, прысвечаных творчасці народных паэтаў Беларусі Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна», «выключыць са спіса літаратуры для вывучэння і пазакласнага чытання творы Святланы Алексіевіч, Сяргея Законнікава, Вольгі Іпатавай, Уладзіміра Арлова, Міхася Скоблы, Вітаўта Чаропкі і іншых апазіцыйна настроеных пісьменнікаў», а «пры вывучэнні творчасці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы выключыць п’есу «Тутэйшыя». Паводле слоў старшыні СБП, на сенняшні дзень гэтыя змены, аб якіх стала вядома з публікацый у інтэрнеце, «замарожаныя».
Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |