БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSБеларусь пераходзіць на вугаль«Трэба вяртацца да вугальнай энэргетыкі», — мяркуе першы віцэ‑прэм’ер Уладзімер Сямашка. На прэс‑канфэрэнцыі 15 траўня ў Менску ён адзначыў, што ўжо да 2012 году будуць пабудаваныя дзьве вугальныя электрастанцыі ў Зэльве і Берасьці. «Вугальная энэргетыка па многіх параметрах лепшая, чым газавая», — цытуе «Інтэрфакс» словы першага віцэ‑прэм’ера. — Трэба вяртацца да вугальнай энэргетыкі на якасна новым узроўні. Канцэпцыя энэргабясьпекі Беларусі абавязвае думаць пра дывэрсіфікацыю энэрганосьбітаў». Уладзімер Сямашка таксама паведаміў, што Беларусь зацікаўленая ў пастаўках украінскага вугалю. У сваю чаргу, міністар эканомікі Украіны Анатоль Кінах паведаміў, што «Украіна гатова ўзяць удзел у рэалізацыі дзяржпраграмы Беларусі па мадэрнізацыі энэргетыкі». Міністар эканомікі Украіны адзначыў, што ягоная краіна лічыць пэрспэктыўнымі пастаўкі нафты ў Беларусь цераз Украіну з Касьпійскага басэйну. «Пэрспэктыўнае пытантне паставак касьпійскай нафты ў Беларусь уключае схему нафтаправоду па маршруце Адэса — Броды — Полацк — Вэнтспілс», — удакладніў Кінах. Аднак украінскі міністар удакладніў, што праект паставак нафты ў Беларусь цераз Украіну павінен ажыцьцяўляцца сумесна з Расеяй, краінамі сярэдняй Азіі і Азэрбайджану, а таксама эўрапейскімі спажыўцамі энэргарэсурсаў. Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |