Басовішча 2007”: калі, дзе і як?
Сёлетні фэстываль “Басовішча” будзе ўжо 18-м па ліку. Ён пройдзе 20-21 ліпеня каля мястэчка Гарадок наБеласточчыне. Па сваёй структуры “Басовішча” ня будзе надта адрознівацца ад папярэдніх фэстаў. Упершы дзень наведнікаў чакае вялікая праграма з выступу леташніх пераможцаў і гасцей. Другі фэстывальны дзень распачне конкурсная частка, пасля якой выступяць зоркі беларускай рок-сцэны.
Пра конкурс
Традыцыйна ў конкурсе на“Басовішчы” бяруць удзел 10 маладых гуртоў. Папярэдне ўдзельнікі вызначаюцца ў Беларусі- натак званым “Адборышчы”. Дарэчы, ужо стартаваў збор заявак ад удзельнікаў. Каардынаваць увесь працэс падрыхтоўкі да “Басовішча” ў Беларусі будзе сябра рэдакцыі інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” Аляксей Мінчонак. З патрабаваньнямі да заявак і саспосабамі іх адпраўкі можна пазнаёміцца наадмыслова створанай старонцы- www.music.fromby.net/bas.
Удзельнікаў конкурсу на“Басовішчы” будзе абіраць экспэртнае журы, усклад якога войдуць вядомыя музычныя журналісты, прадусары, атаксама асобы, абазнаныя ў беларускай музыцы. Менавіта гэтыя людзі сфармуюць сьпіс 20-ці гуртоў, якія й возьмуць удзел у“Адборышчы”. Яны ж будуць вызначаць пераможцаў адборачнага канцэрту.
Адметнасьць 2007 году: стаць сябрам журы зможа любы ахвочы. Дзеля гэтага ён мусіць узяць удзел уінтэрнэт-галасаваньні на“Тузіне Гітоў”.
Пра інтэрнэт-адбор
Практыка інтэрнэт-адбору аднаго ўдзельніка конкурснай часткі “Басовішча” зьявілася два гады таму. У2005-м наведвальнікі “Тузіну Гітоў” абралі да ўдзелу гурт “Recha”, аў 2006-м- гурт “Моцарт”.
Сёлета арганізатары вырашылі крыху змяніць правілы інтэрнэт-адбору. Па-першае, да ўдзелу ў галасаваньні дапусьцяць толькі гурты з кароткага сьпісу (20 камандаў), што вызначыла журы. Як і раней, гурт, які заняў 1-е месца, аўтаматычна едзе наконкурс без удзелу ў “Адборышчы”. Авынікі астатніх 9-ці пераможцаў будуць даданыя, як голас асобнага сябры журы, наадборачным канцэрце падчас вызначэньня ўдзельнікаў конкурсу. Пры гэтым, наведнікі “Тузіну Гітоў” змогуць галасаваць адразу за1, 2 ці 3 гурты, аневыключна за1, як гэта было ў мінулыя гады.
Што будзе нафэстывалі?
Праграма “Басовішча” канчаткова будзе вызначаная напрыканцы траўня. Ужо цяпер вядуцца перамовы з вядомымі беларускімі гуртамі, якія пастаянна выступаюць на“Басовішчы”. Гэта “Крама”, N.R.M., Neuro Dubel і г.д. Арганізатары плянуюць запрасіць да удзелу ў фэсце гурты з іншых краінаў- Польшчы, Украіны, Літвы і Італіі. Пакуль пад сумневам знаходзіцца правядзенне так званай "Вольнай сцэны" (гэта частка фэсту, падчас якой выступаюць гурты, якія ня ўдзельнічаюць уконкурсе). Паводле арганізатараў, мэтазгоднасьць "Вольнай сцэны" вызначыцца пасьля сканчэньня прыёму заявак наконкурс.