БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSЗдарылася яшчэ адна аварыя на нафтаправодзе ў Бешанковiцкім раёнеЗараз вядуцца працы па лiквiдацыi наступстваў аварыi. У вынiку прарыву нафтаправоду «Унеча-Вэнтсьпiлс» забруджана больш за 50 квадратных кiлямэтраў тэрыторыi. Падобная аварыя здарылася ў тым самым Бешанковiцкiм раёне 23-га сакавiка, калі а 18-й гадзіне каля вёскі Быцава таксама адбыўся прарыў нафтаправоду «Унеча-Вэнтсьпілс», у выніку чаго вылілася 100 тон дызэльнага паліва. Частка нафтапрадуктаў трапіла ў раку Ўла, а празь яе — у Заходнюю Дзьвіну (Даўгаву), што прывяло да забруджвання водных артэрыяў ня толькi на тэрыторыi Беларусi, але й на тэрыторыi памежнай Латвii. Латвiя мяркуе атрымаць кампэнсацыю ад Беларусi за нанесеную экалягiчную шкоду, аднак памеры кампэнсацыі пакуль ня вызначаныя. Паводле агенцыi БелТА, расейская кампанія “Захад-Транснафтапрадукт” ужо кампэнсавала страты, якія панесла беларускае МНС пры ліквідацыі наступстваў аварыі на трубаправодзе «Унеча-Вентспілс»: па словах міністра па надзвычайных сытуацыях Беларусі Энвера Барыева, сума кампэнсацыi складае 130-150 мільёнаў беларускіх рублёў (60 000 — 70 000 даляраў ЗША). Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |