БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSНаступ на беларускую літаратуру.Летась начальнікам упраўленьняў адукацыі рэспублікі і кіраўнікам устаноў адукацыі быў разасланы афіцыйны ліст за подпісам Міністра адукацыі Беларусі А. Радзькова, у якім прапаноўвалася “прыняць захады па недапушчэньні правядзеньня ва ўстановах адукацыі мерапрыемстваў па лініі грамадскага аб’яднаньня “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”. Адгэтуль творчыя сустрэчы з пісьменьнікамі ва ўстановах адукацыі магчымы толькі па ўзгадненьні з “Саюзам пісьменьнікаў Беларусі”, які ўзначальвае Мікалай Чаргінец. Мэта простая – абмежаваць уплыў на моладзь твораў літаратараў, якія не ўслаўляюць існуючы рэжым, а сумленна працуюць на літаратуру. Такі вывад падмацоўваецца яшчэ адным лістом, які трапіў у праваабарончы цэнтр і прыводзіцца з мінімальнымі скарачэньнямі: “... мінімізаваць выкарыстаньне твораў апазіцыйна настроеных пісьменьнікаў: паўсюль, дзе выкарыстаньне твораў Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна і іншых, не выклікана крайняй неабходнасьцю характарыстыкі іх творчасьці як прадстаўнікоў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, замяніць іх творы на сачыненьні іншых пісьменьннікаў і паэтаў. Гранічна мінімізаваць змест манаграфічных тэм, прысвечаных творчасці Н. Гілевіча, Р. Барадуліна (да 2-3 вершаў) і іншых, выключыць пападаньне ў вучэбныя праграмы твораў нацыяналістычнага, палітызаванага характару. Выключыць са спісаў літаратуры для вывучэньня і пазакласнага чытаньня творы С. Алексіевіч, С, Законнікава, В. Іпатавай, У. Арлова, М. Скоблы, В. Чаропкі і іншых апазіцыйна настроеных пісьменнікаў “сярэдняй рукі”. Выключыць з ілюстраваных матэрыялаў творы мастака А. Марачкіна... ...Перафармуляваць назву і змест раздзела 5 “Літаратура нацыянальнага адраджэньня” у праграме для 11 класа праграмы “Беларуская літаратура, 5-10 класы: Базавы і павышаны ўзроўні” (с. 51) у адпаведнасьці з агульнапрынятай гістарычнай перыядызацыяй, напрыклад “Літаратура другой паловы 19—пачатку 20 стагоддзя”. Выключыць негатыўныя палітызаваныя ацэнкі літаратуры 30-і 50-х гадоў у змесце тэмы1 “Беларуская літаратура першай паловы 20 стагоддзя” для 10 класа праграмы “Беларуская літаратура, 5-10 класы: Базавы і павышаны ўзроўні”. Абавязкова нагадаць пра стварэньне Саюза пісьменнікаў Беларусі і яго ролі ў аб’яднаньні літатарурных сіл, развіцьці літаратуры. На старонцы 67 праграмы “Беларуская літаратура, 5-10 класы: Базавы і павышаны ўзроўні” пры вывучэньні творчасці В. Быкава прапанаваць для абавязковага чытаньня аповесць “Сотнікаў” замест “Аблавы”. На старонцы 32 праграмы “Беларуская літаратура, (базавы і павышаны ўзровень): Праграмы для 11 і 12 класаў пры вывучэньні творчасці Янкі Купалы выключыць п’есу “Тутэйшыя”, замяніўшы яе вершамі і паэмамі, прызначанымі для самастойнага чытаньня. Праекты праграм абавязкова узгадніць з Саюзам пісьменьнікаў Беларусі і прадставіць дапрацаваныя праекты праграм з візаю М. Чаргінца 1 сакавіка 2007 года.”
Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |