БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSЧарнобылю 21 год!Сення краіна узгадвае людзей,якія аддалі сваё жыцце і здароўе, ліквідуючы катастрофу на Чарнобыльскай АЭС, а асабліва тых, хто стаў ахвярамі палітыкі ўтойвання і замоўчвання праблем. Ва ўсіх беларускіх гарадах прайшлі жалобныя мерыпрыемствы. У Магілёве адбыліся два мітынгі — афіцыйны й альтэрнатыўны, які арганізавала аб’яднаная апазыцыя. Абодва прайшлі на гарадзкіх ўскрайках. Афіцыйны — на тэрыторыі былой клінікі радыяцыйнай мэдыцыны, альтэрнатыўны — блізу найвялікшых гарадзкіх могілак. У Магілёве пра гадавіну чарнобыльскай катастрофы нічога не нагадвала. Сёлета ня вывесілі нават сьцягоў з жалобнымі стужкамі. Адбыліся мітынгі таксама ў Вітэбску і Брэсце. Актывісты Партыі БНФ і прыхільнікі кампаніі "За свабоду" раздавалі жыхарам Берасця інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя чарнобыльскай трагедыі. Супольная акцыя прадстаўнікоў віцебскае апазыцыі распачалася на беразе Заходняй Дзьвіны. Дзеля памяці ахвяр Чарнобылю мясцовыя дэмакраты пусьцілі па рэчцы вянок з жалобнай чорнай стужкай. Потым усе прысутныя падняліся на Усьпенскую горку да Крыжа Эўфрасіньні Полацкай. У акцыі ўзялі ўдзел каля 30-ці чалавек. Адбыўся мітынг і ў Мінску. Аляксандр Мілінкевіч таксама прыняў удзел у мітынгу. У інтэрв’ю Радыё Свабода напярэдадні ён заявіў: “Перш за ўсё для мяне гэта мусіць быць імпрэза, якая зноў зьверне ўвагу на тыя велізарныя праблемы, што ёсьць. Яна не павінна быць моцна палітызаваная. Хаця гэта таксама ёсьць палітыка дзяржавы, якая давяла да поўнага ўкрыцьця ад людзей праўды пра Чарнобыль. І гэта генацыд народу, па сутнасьці, бо людзі прымусова туды выяжджаюць альбо іх падманваюць. І тое, што робіцца са здароўем – сапраўды, гэта цяжка сабе ўявіць. Падчас сустрэчаў у забруджаных радыяцыяй раёнах я слухаю людзей, яны расказваюць, якія ёсьць велізарныя праблемы, – але аб гэтым не гаворыцца”. Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |