БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Беларусь і сьвет RSS“Незалежная Беларусь — наш надзейны і дастойны дом”Сёння кіраўнік дзяржавы выступіў з традыцыйным веснавым пасланнем народу і парламенту. Сёлета яно прыпала на 24 красавіка і было прызначана на 12.00. “Незалежная Беларусь — наш надзейны і дастойны дом”, — такі загаловак сёлетняга паслання агучыў А.Лукашэнка. Ён адзначыў, што ў знешнепалітычнай дзейнасці трэба прытрымлівацца прынцыпа сіметрыі, але прыярытэтнымі і надалей будуць заставацца адносіны з Расеяй. Было закранутым і пытанне аб пошуку рэзэрвных варыянтаў пастаўкі нафты на Беларусь. А ў выпадку здабычы нафты ў Вэнэсуэле і Іране беларускімі кампаніямі Беларусь можа выйсьці нават на выгаднейшыя варыянты, ніж расейскі. Аднак, падкрэсьліў ён, у выпадку калі Расея прапануе больш выгадныя варыянты, Беларусь застанецца з Расеяй. Агучана і пытанне пабудовы атамнай электрастанцыі. Ён заявіў, што ня хоча, каб АЭС пабудавала Расея, але паабяцаў адкрыты міжнародны конкурс, у якім пераможа той, хто прапануе больш выгодныя ўмовы, і Расея будзе ўдзельнічаць у ім на роўных. «Мы й так у многім залежым ад Расеі. Мы б хацелі, каб АЭС пабудавалі іншыя, але прыярытэт будзе аддадзены цане і якасьці. Калі конкурс выйграе Расея, як бы нам не падабалася, што яйка зноў пападае ў адзін кошык, будзе будаваць Расея». Адзначыў і новыя вектары ў развіцці эканоміцы. З гэтага году плануецца спрасціць правілы рэгістравання індывідуальных прадпрымальнікаў і суб’ектаў малага і сярэдняга бізнэсу, аднак павялічыўшы нагляд за імі і павысіўшы ўзровень адказнасці. Заклікаў прадпрыемствы пераходзіць на самаакупальнасць і адмовіцца ад дзяржаўных датацый. Плянуецца, што субсідыі будуць паступаць толькі ў найноўшыя і навукаёмістыя тэхналогіі. Патрабаваў ад сельскай гаспадаркі павышаць рэнтабельнасць і пераходзіць да вытворчасці новых прадуктаў. «Каровы дызэльнага паліва не даюць», — заявіў ён. Ён загадаў актыўна прыцягваць прыватных інвэстараў да мадэрнізацыі ляжачых прадпрыемстваў. У прыватнасьці, ён назваў гуту “Ялізава”, мотавелазавод, запатрабаваў захаваць таксама гадзіньнікавы завод, бо «гадзіньнікі ў сьвеце вырабляюць меней краінаў, чым самалёты». І неўзабаве пасьля гэтага ён запатрабаваў рэзкага скарачэньня ільготаў у сацыяльнай сфэры.Запатрабаваў таксама рэзка спрасьціць падатковую сыстэму да 2008 году і ажыцьцявіць дэбюракратызацыю. Варта адзначыць, што тыя самыя задачы ставіліся і ў папярэдніх дакладах. Як заўжды, не пакідае адчуванне, што краіна не здолее дасягнуць мэтаў, якія выключаюць адна адну. А можа ў гэтым і ёсць сэнс так званага “беларускага цуда”? Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |