БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSАктывісты берасцескай вобласці атрымоўваюць пазовы ў міліцыюКаля 20-цi актывiстаў дэмакратычных арганiзацый Берасця атрымалi на сёння позвы ў Маскоўскi РАУС. У позвах пазначана мэта выклiкання: "для апытання". Насамрэч, тым, хто з'явiўся, мiлiцыянты выносяць афiцыйнае засцеражэнне аб недапушчальнасцi ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых акцыях. Пры гэтым яны спасылаюцца на закон "Аб мiлiцыi", якi дазваляе iм праводзiць такую дзейнасць. Большасць выклiканых адмовiлася iсцi на гутарку. Як цвердзiць берасцейскi праваабаронца Раман Кiсляк, юрыдычных наступстваў нез'яўлення па такой позве няма: - Кожны сам вырашае, iсцi яму цi не. Нiякiх наступстваў нез'яўленне мець не будзе. Можна схадзiць, каб яны супакоiлiся, iнакш, не выключана, што вас будуць шукаць далей. Сябра "Дзедзiча" Алена Дземiдзюк кажа, што з'явiлася па позве выключна з-за таго, каб мiлiцыянты не трывожылi бацькоў: - Я нiколi не была прыцягнутая да адмiнiстрацыйнай адказнасцi, нiколi не парушала законаў. Як мне патлумачылi, мяне выклiкалi, таму што я ўдзельнiчала ў флэш-мобах. У паперцы, якую мне далi, было пералiчана каля 10-цi артыкулаў крымiнальнага кодэкса, пад якiя, на думку мiлiцыянтаў, могуць патрапiць мае дзеяннi ў выпадку, калi я паеду ў Менск 25 сакавiка. Але мне таксама патлумачылi, што я маю права i не падпiсваць гэтую паперу. Менавiта так я i зрабiла. Старшыня Берасцейскай гарадской арганiзацыi Партыi БНФ Дзмiтрый Шыманскi ўпэўнены, што дзеяннi мiлiцыянтаў не прынясуць той эфект, на якi разлiчаны: - Натуральна, гэта спроба запалохаць моладзь. Усё скiравана на тое, каб як мага больш людзей сядзела 25-га сакавiка па хатах. Але тыя, каго выклiкаюць у мiлiцыю, прайшi не праз адно затрыманне i таму я лiчу, што спроба запужаць моладзь будзе неўдалай. Да таго ж, наколькi я ведаю, большасць маладых людзей проста не пойдзе ў РАУС. Таксама ў вечары 20-га сакавіка прадстаўнікі партыі БНФ горада Белаазёрска атрымалі павесткі ад участковага інспектара для з'яўлення на гутарку да кіраўніка Бярозаўскага РАУС. Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |