БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSДЗЕНЬ САМАКІРАВАННЯЁн быў вельмі незвычайны для ўсіх выхаванцаў гімназіі. Да даўніх сяброў мы звярталіся на “вы”, а завуча ці настаўніка маглі запрасіць у госці. Справа ў тым, што ў першыню за ўсю гісторыю існавання нашай навучальнай установы быў праведзены Дзень самакіравання. У час яго вучні вучылі вучняў, а дырэктарам, яго намеснікамі і класнымі кіраўнікамі былі звычайныя гімназісты. Так, ролю кіраўніка выконвала вучаніца 11 “В” класа Анастасія Яцкевіч, а Вольга Краўчанка ёй дапамагала. Завучамі былі старшакласнікі Арцём Водзіч, Яўген Руціч, Крысціна Водзіч і Дзмітрый Буцюта. Было праведзена апытанне, вынікі якога дырэктар-дублёр Анастасія Эдуардаўна агучыла на педсавеце. Значная колькасць вучняў з цікавасцю і энтузіазмам падтрымала гульню. Матэрыял выкладаўся на звычайным ці трохі вышэйшым узроўні. А вось што датычыцца дысцыпліны і паводзін на ўроках, то тут ёсць заўвагі настўнікаў-дублёраў. Гімназісты прапанавалі стварыць асобны клас настаўнікаў, таму што ў гэты раз не ўдалося ў поўнай меры абмяняцца ролямі. Большымі паўнамоцтвамі трэба надзяліць дублёраў настаўнікаў. Але асноўнае пажаданне гімназістаў – праводзіць часцей такія дні, таму што менавіта яны дапамагаюць нам больш разумець настаўнікаў, а настаўнікам – нас. А гэта вельмі важна, бо мы ідзем да дасягнення адной мэты, каб як мага больш ведаць. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |