БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSНЕ ХЛЕБАМ АДЗІНЫМТак можна акрэсліць прывітальнае слова Тамары Аляксандраўны Кузняцовай, загадчыцы гарадской бібліятэкі Палаца Культуры Белаазёрска, да гасцей, што адгукнуліся на яе запрашэнне. У сваёй прамове яна зрабіла акцэнт на стварэнні пры бібліятэцы альманаха альбо творчага клуба, які б аб’ядноўваў творчы патэнцыял горада і яго наваколля. Нягледзячы на тое, што ў такім невялічкім аазісе як Белаазёрск амаль усе адзін аднаго ведаюць, з захапленнем слухалі прысутныя, якім шляхам кожны з іх прышоў да сяброўства з пяром. А пачалося знаёмства з Надзеі Мікалаеўны Жмачынскай, выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры СШ № 2. З яе вуснаў родная мова гучала крынічнымі струменьчыкамі. Радкі яе вершаў кладуцца адзін за другім неўзабаве пасля перажытага, калі нахлыне нешта асабістае. Надзея Мікалаеўна напамяць ведае 30 сваіх вершаў. Чытае для сяброў. Г.В.Скарына дапамагла ёй да 40-годдзя роднай навучальнай установы арганізаваць прэзентацыю зборніка вершаў.Сёння ў яе выкананні прагучалі: “Право на счастье”, “Пакуль сэрца бьецца”, “Не пакідай мяне”. Вось некаторыя радкі … “Словы бываюць гаючыя, А бываюць і вельмі калючыя. Я хачу, каб дабра было больш, Каб не ранілі словы да слёз. … Не абмінай мяне, мой лёс На сцежцы той, што сцелецца, Не залівай вадой з нябёс Мой след. Не злуй і ты, мяцеліца”. Людмілу Гайчук чытачы “Альтанкі” ведаюць па шматлікіх вершах як на роднай , так і на рускай мовах. Але лягчэй ёй пішацца на беларускай мове, таму што яна напеўней. Першыя вершаваныя радкі прыйшлі да яе яшчэ ў пяцігадовым узросце, а гады тры таму назад дык і зусім прарвала. Аркушы становяцца сведкамі яе пачуццяў, думак, перажыванняў. Друкавалася у “Зары”, “Маяку”.Кансультацыі атрымлівае былая медыцынская сястра, а зараз – сацыяльны работнік, у Ніны Мацяш, Святланы Літоўчык, Маргарыты Гаравой. Вольга Баболя (Дудко) першы свой верш прысвяціла і прачытала свайму аднакласніку ў трэцім класе. Бывае, настрой дапамагае ў тыдзень і тры вершы напісаць, а другім разам толькі чатыры атрымаецца за год. Друкавалася ў “Альтанцы”, “Зары”. Паказвала свае спробы пяра Ніне Мацяш. Адзін з прачытаных вершаў Вольга назвала замалёўкай “Каханне ўзімку”. Натхнілі яго напісаць два лебедзі, што плавалі зімой у Мухаўцы. “Лягчэй бягуць радкі па-беларуску, але ж разважаем, размаўляем на рускай мове ...”, - засмуцілася напрыканцы паэтка. Аляксей Мікалаевіч Русенка сваёй творчасцю ў 7-ым класе наблізіўся да раённай газеты. У 1957 г. у Пружанскай раённай газеце “Запаветы Леніна” разам з надрукаваным вершам “Каб мы маглі спакойна жыць” быў змешчаны і фотаздымак маладога паэта. А потым яго чакаў філалагічны факультэт БДУ, сустрэчы з Максімам Танкам, Пятрусём Броўкай, Іванам Мележам. Быў час у студэнтстве юнака, калі таленавітыя, творчыя маладыя людзі збіраліся ў рэдакцыі газеты “Знамя Юности”і абмяркоўвалі мастацкія сродкі: параўнанні, эпітэты, метафары. “За кожнае слова спрачаліся да хрыпаты,” – дзеліцца ўспамінамі Аляксей Мікалаевіч. Так з радка атрымлівалася страфа, а з яе – і верш. Ігара Львовіча Кізнера муза напаткала ўжо ў сталым узросце. Гэтай музай сталі ўнукі Ігара Львовіча, якім трэба было расказваць казкі. Прыдумваў адразу па 5-6 казак аб жывёлах, у іх я бачыў твары і ўчынкі людзей. Першы расказ “Марынка” быў надрукаваны ў “Маяку”. Пасля былі і іншыя, яны ўвайшлі разам з казкамі ў кнігу. Яе я падпісаў Нілу Гілевічу, з якім пазнаёміўся на юбілеі Ніны Мацяш. Далей было пісьмо, у якім расказ “Я вазьму цябе ў палёт” вядомы беларускі пісьменнік назваў паэмай. Неўзабаве выдалася і другая кніга. У яе ўвайшла аповесць “Любіць за дваіх” і 6 расказаў. На пытанне: калі чакаць наступную, Ігар Львовіч адказаў, што на цяперашні час з’яўляецца адзіным пішучым у Беларусі трусаводам. Ён крыху змяніў свой напрамак, друкуе свае нататкі аб цікавых жывёлінах у двух часопісах і плануе выдаць падручнік для беларускіх, украінскіх і рускіх аматараў трусаў. Што датычыцца складання вершаў, то была такая спроба ў 16 год, але не атрымалася. У марах Ігара Львовіча напісаць працяг аповесці “Любіць за дваіх”. На Ігара Шарая ўплыў аказалі шматлікія кнігі і асабліва творы А.Пашчанкі, М.Сікорскага. Пісаў па-руску. Пачыналася ўсё з сустрэчы маладых паэтаў, потым былі: літаратурнае аб’яднанне “Маладзік”, тэлебачанне, часопіс “Першацвет”, газеты “Маяк”, “Зара”,знаёмства з Нінай Мацяш, Зінаідай Дудзюк, Алесем Разанавым, Алесем Каско,Міколам Пракаповічам ... А што зараз? Няма часу і натхнення. Рукапісаў і чарнавікоў шмат ляжыць – зараз можна друкаваць, калі грошы маеш. Нажаль не ўсе запрошаныя творчыя белаазёрцы змаглі прысутнічаць на сустрэчы. Ёсць надзея, што ў наступны раз яны знойдуць час прыняць удзел у літаратурнай гасцёўні, пачытаюць свае творы, і таму ставім сёння не кропку, а коску ў стварэнні альманаха альбо творчага клуба. Сёння ж, акрамя творцаў літаратурнага слова, у сустрэчы прымалі удзел: Ганна Іванаўна Купчык – былая бібліятэкарка дзіцячай бібліятэкі ДК, Валянціна Іванаўна Макарэвіч – бібліятэкарка гарадской бібліятэкі, і я - Жанна Кулак. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |