БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSЛюдзі ці свінні?Горад змяняецца на вачах. Урэшце давядуць да ладу ходнікі, старыя шапікі змяняюцца новымі гандлёвымі павільёнамі. Але не мяняецца свядомасць. Бо нават самы прыгожы краявід псуюць горы смецця, лушпіны ад семак і піўныя бутэлькі. Але гэта нават не галоўнае. У горадзе ўжо няа месца, дзе можна пайсці і пагуляць з дзіцянёнкам. Сквер каля помніка брудны, засмечаны. Туды нават савацца страшна. Парк ўжо даўна стаў улюбёным месцы каб папіць піва і гарэлкі. Насцярожвае нават не гэта, а тое, што гэта робіцца на вачах дзяцей, і не ўвечары а сярод белага дня. Туды проста небяспечна ісці. Невядома, што прыйдзе да галавы п’янаму чалавеку. Хаця для любіцелей папіць гарэлкі “под сенью древ”, нагадаем, што гэта караецца законам. 1.Распитие алкогольных напитков на улице, стадионе, в сквере, парке, общественном транспорте или в других общественных местах, кроме мест, предназначенных для употребления алкогольных напитков, либо появление в общественном месте в пьяном виде, оскорбляющем человеческое достоинство и нравственность,– влекут наложение штрафа в размере до восьми базовых величин. 2.Те же действия, совершенные повторно в течение одного года после наложения административного взыскания за такие же нарушения,– влекут наложение штрафа в размере от двух до пятнадцати базовых величин или административный арест. Толькі дзіўна, парк знаходзіцца побач з міліцыяй, а гарэлку як пілі, так і п’юць. Не хаваючысь! Відаць, гэта ў нас ідэалогія такая – больш вып’еш, менш будзеш думаць. Вельмі зручна: ня трэба ні заробак падвышаць, ні рамонт дома рабіць, ніякіх табе “супрацьўладных” думак – толькі дай выпіць спакойна. Толькі ці трэба гэта нам – нармальным людзям. Чаму мы, калі бачым такое, не выклікаем міліцыю. Думаю, пары зваротаў будзе дастаткова. Ну, ды годзе, ідзем гуляць у школу. А там тое ж самае – пабітае шкло ад піўных бутэлек, луска, абгорткі, папера і яшчэ халера ведае што. Нашай моладзі няма куды падзецца, няма чым заняцца, вось і абралі яны сабе месца для адпачынку – дворык трэцяй школы. І там піва. Дык няўжо немагчыма разарваць гэтае замкнёнае кола, праявіць свядомасць, ці проста падумаць аб наступствах. Шмат нараканняў у свой час выклікаў законапраект аб распіцці алкагольных напояў. Але што рабіць, калі мы самі, без пугі не можам быць людзьмі і паводзіць сябе па-людску.
Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |