Машына збіла пяцігадовую дзяўчынку.
Сёння, 25 мая, блізу 19 гадзін на праспекце Міра была збіта пяцігадовая дзяўчынка, якая ішла выкідаць смецце. Вераніка Жур, так завуць пацярпелую, тэрмінова была дастаўлена ў раёную лякарню з цяжкімі траўмамі галавы. Вінаваты ў гэтым кіроўца машыны “Фольцваген”. Вядзецца следства. Як каментуюць сведкі, хлопчык, які ішоў з дзяўчынай, паспеў перабегчы, а яна – не. Спачуваючы бацькам дзяўчынкі , аднак варта заўважыць, што не заўсёды кіроўца можа своечасова затармазіць і перадухіліць бяду. Асабліва, калі дзеці нягледзячы выбягаюць на дарогу ў непаложаным месцы.