БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSЗапалкі “Супрацьпажарныя”.Ужо даўна на прылаўках нашых крамаў прадаюцца адмысловыя "супрацьпажарныя запалкі". Кожны з вас, я мяркую, карыстаўся гэтай выключнай прадукцыяй прадпрыемства “Пінскдрэў”. Вы купляеце карабок запалак і спрабуеце запаліць газ, каб напіцца гарбаты. Вам пашанцавала, калі карабок толькі што прынесены з крамы, але калі вы карыстаецеся ім ужо 3 дні, то вы будзеце доўга спрабаваць запаліць запалку. Спачатку, вы будзеце доўга чыркаць па сцертай паверхні карабка ў спадзяванні атрымаць іскру, пасля вашыя запалкі будуць дыміць, трашчаць, рабіць усе што заўгод, толькі не распальвацца. Пасля пары хвілін змаганняў вы дастанеце новы карабок, а яшчэ напаўпоны паляціць у сметніцу. Мы затэлефанавалі ў крамы гораду, каб даведацца, ці былі ў іх нараканні на прадукцыю “Пінскдрэў”, і ці прадаюць запалкі іншых вырабнікоў. Нам паведамілі, што нешматлікія нараканні былі, але гэта не нагода мяняць пастаўшчыкоў. Запалкі прывозяць з базы цэнтралізаваны і толькі гэтага вытворцы. Але нас упэўнілі, што калі з’явяцца сур’ёзныя нараканні, то гатовы разглядзець варыянты паставак іншых прадпрыемстваў.
Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |