БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSS“Гістарычны” суд.Адмоўным рашэннем скончылась судовае паседжанне па іскавай заяве былой карэспандэнткі “Газеты для Вас” Тамары Шчапёткінай да рэдактара раённай газеты “Маяк” Аляксандра Іванова аб абароне гонару і годнасці і кампенсацыі маральнай шкоды. Судовы працэсс цягнуўся з пярэрвамі тры дні. Асновай разбіральніцтва былі артыкулы спадара Іванова “Мадам кроит историю” у газэце “Маяк” і матэрыял Тамары Шчапёткінай у газеце “Бярозавы венік” “Аб чым павінен ведаць гісторык Кухарэвіч”. Сутнасць абодвух артыкулаў у розных поглядах на падзеі 17 верасня 1939 года і часы панавання Польшчы на землях заходняй Беларусі, а менавіта існавання канцлагеру ў Картуз-Бярозе. Рэдактар газеты “Маяк” Іваноў абурыўся на выказванні Тамары Шчапёткінай у “Бярозавым веніку” наконт таго, што вызваленне Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй прынесла яе насельніцтву больш пакутаў, чым польскія ўлады. І ўзрушаны “праведным гневом” за весь беларускі народ, надрукаваў у сваёй газеце артыкул “Мадам кроит историю”. У якім, асабліва не абіраючы выказванняў, даў адпор свайму ідэалагічнаму апаненту. Артыкул атрымаўся больш эмацыйным, чым звычайная палеміка па гістарычных пытаннях. Спадар Іванаў называў Тамару Васільеўну “известной очернительницей, способной белое очернить, а чёрное обелить”, “мастерицей из мухи сделать слона, и поставить все с ног на голову”, што спадарыня Шчапёткіна “нагло рвётся к власти” (на той момант Тамара Шчапёткіна балатавалась у дэпутаты раённага і абластнога Саветаў). Палічыўшы з боку Іванова гэтыя выказванні абразлівымі, спадарыня Шчапёткіна звярнулася з іскам у суд Бярозаўскага раёна аб абароне гонару і годнасці і кампенсацыі маральнай шкоды ў агульным памеры дваццаць мільёнаў беларускіх рублёў. На першым паседжанні суда бакі выступілі з прамовамі абгрунтавання сваіх пазіцый. Пасля агучвання іскавай заявы Тамары Шчапёткінай суддзя Зялёнка прадаставілі слова рэдактару Іванову для прадстаўлення доказаў фактаў з ягонага артыкула. Выступ Іванова больш нагадваў прамову камуністычнага агітатара савецкіх часоў. Ён баў насычаны ідэалагічнымі штампамі накшталт “великое освобождение Западной Беларуси Красной Армией от власти буржуазно-панской Польши”і “истинный расцвет Западной Беларуси начался после установления Советской власти”. Але ніводнага дакументальнага доказу сваім выказванням Іваноў так суду і не прадставіў. Было відавочна хваляванне Іванова пад час выступу, таму што ён часта не мог сфармуляваць сваю пазіцыю, пачынаў сказ і не даводзіў яго да канца, пераскокваў з думкі на думку. Суддзёй было прынята рашэнне аб перапынку ў працэсе для магчымасці Іванову прадставіць дакументальныя доказы свёй пазіцыі і для магчымасці выклікаць сведкаў па гэтай справе. Другое паседжанне суда адбылось у чацвер 10 траўня. Яно зноў пачалося з агучвання пазіцый старон. Як і ў першы раз Іваноў выступаў як запраўскі камуністычны агітатар эмацыйна, але бездоказна. Суддзя і ўсе прысутныя так і не зразумелі пазіцыю Іванова. Маўчаўшы да гэтуль пракурор раёну Курыловіч узяў слова. Для высвятлення абставін справы ён пачаў задаваць пытанні абодвум бакам працэса. Але склалася такое ўражанне, што пракурор выступае на баку адказчыка Іванова. Звяртаючася да рэдактара “Маяка” з пытаннем, сам чамусьці на яго і адказваў, з боку Іванова былі чутны толькі рэплікі згоды з пракурорам – “Да, да…”, “Так точно!” Справа набліжалась да вынясення рашэння. Бакі толькі рахтавалісь да апошніх выступаў. Але зноў падняўся пракурор. Мечыслаў Курыловіч, матывуючы сканчэннем працоўнага дня, прапанаваў зрабіць у працэсе перапынак і адкласці вынясенне рашэння на іншы дзень. Суддзя Зялёнка разгубілась, акрамя пракурора ўсе удзельнікі працэса былі згодны працягваць. Але пракурор Мечыслаў Курыловіч са словамі: “Мы потом можем принять решение по этому делу.”-- выйшаў з залы судовага паседжання. Суддзі нічога не засталося як абвесціць перапынак. У сераду 16 траўня наступіў рашучы дзень у справе Тамары Шчапёткінай па абароне гонару і годнасці. У судовай зале стала заметна больш прысутных. Побач з рэдактрам “Маяка” Івановым сядзела каля дзесяці чалавек. Група падтрымкі Іванова складалася з ідэалагічных супрацоўнікаў раёна. Відавочна, ўто для іх гэта быў паказальны працэс, абмен досьведам ў барацьбе з “варожымі” элементамі. Па выніках мінулага паседжання Тамара Шчапёткіна прадставіла хадатайніцтва суду аб адводзе пракурора Бярозаўскага раёна Мечыслава Курыловіча ад справы на падставе асабістага негатыўнага стаўлення да яе асобы з боку пракурора. Суддзя Зялёнка адмовіла ў хадайніцтве, палічыўшы гэтую прычыну недастатковай. Ізноў бакі працэсу выступілі са сваімі прамовамі. У трэці раз за час судовага працэсу Тамара Шчапёткіна заявіла, што не пачула ад спадара Іванова ніякіх аргументаваных доказаў сваёй пазіцыі. Аляксандр Мікалаевіч працягваў “традыцыю” сваёй прамовы ў духе мітынговга аратара. Ізноў пракурор Курыловіч прыйшоў на дапамогу рэдактару раёнкі. Тое, што не здолеў выказаць Іваноў, Курыловіч распавёў сам. Так супрацоўнік пракуратуры замест таго, каб назіраць за законнасццю судовага працэса стаў на бок адказчыка. Пасля невялічкіх рэплік па сутнасці справы з бакоў працэса, суддзя Зялёнка абвесціла час вынясення рашэння па справе. У 17.40 на паседжанні наступіў кульмінацыйны момант. Суддзя пачала чатаць рашэнне па справе. Амаль дваццаць хвілін прысутная стаялі покуль спадарыня Зялёнка скончыць чытаць тэкст судовай пастановы. Як і чакалась, Тамаре Васільеўне Шчапёткінай суд Бярозаўскага раёна адмовіў у задавальненні яе іска да рэдактара газеты “Маяк” Аляксандра Мікалаевіча Іванова аб абароне гонару і годнасці і кампенсацыі маральнай шкоды ў поўным аб’ёме. Цяпер спадар Івананоў можа са спакойным сумленнем надалей называць Тамару Шчапёткіну “известной очернительницей”, яе артыкулы “пасквилями”. Але, чамусці, на твары рэдактара раёнкі не было бачна здавальнення ад “справядлівага” рашэння суда.
Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |