Дзень Перамогі!
Існуюць разнастайныя думкі пра Другую Сусветную вайну, пра ролю Беларусі ў гэтай вайне. Штогод адкрываюцца ўсё новыя і новыя факты, якія мяняюць нашыя ўяўленні, ўносяць карэктывы, прымушаюць сумнявацца. Адзіная праўда, якая была , ёсць і будзе у тым, што беларускія 20-25 хлопцы і дзяўчаты аддана і самаахвярна абаранялі гэты кавалачак зямлі, каб жыць і працаваць на ім.
Менавіта дзеля такіх людзей і было зладжана ўчорашняе свята. Афіцыйная частка прайшла каля помніка і скончылася ганаровым ускладаннем кветак, а працягнулася ў гарадскім Парку культуры.