Атракцыёнаў не будзе!
Пачалася вясна, а разам з ёй па ўсёй Рэспубліцы з 1 красавіка пачалі працаваць атракцыёны. Толькі ў Белаазерску цішыня, і нішто не перашкаджае па выходным распіваць гарэлку на лавачках гарадскога парку. Даведацца пра лёс дзіцячых атракцыёнаў мы вырашылі ў ЖКГ, на балансе якога яны і знаходзяцца. На пытанні нам адказаў намеснік дырэктара Місоўскі А.А.: “Заўтра, на свята 9 мая, нешта працаваць будзе, але далейшы лёс – невядомы. І ўвогуле, гэта толькі бачнасць атракцыёнаў, а на самой справе, яны ў непрацоўным стане”.
На пытанне ж адносна дэмантажа нам паведамілі, шо грошай няма, таму ўсё покуль застанецца, як і было. Цікава, у Белаазерску праводзяцца семінары на тэму турызму, але што мы можам прапанаваць для заезжых гасцей, калі апошні год нам няма дзе нават з дзецьмі пагуляць.