БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSЕўропа ў вобразах і стэрыятыпахВельмі часта мы чуем, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Але нешта канкрэтнае сказать пра краіны Еўрасаюза мы не можам. Таму што мала ведаем. Напрыклад, хто з дарослых і разумных людзей ведае калі адзначаецца Дзень Еўропы ці колькі краін зараз уваходзіць у Еўрасаюз? А вось маладое пакаленне вельмі цікавіцца гэтымі пытаннямі. З гэтай мэтай штогод праводзіцца конкурс сярод школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?” Арганізатарамі якога выступаюць Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Беларускае Шуманаўскае таварыства і шэраг амбасадаў еўрапейскіх краін.
Белаазёрская каманда ўжо чацвёрты раз была ўдзельніцай гэтага конкурса. Нажаль пакуль не ўдалося на ім перамагчы. Але, як кажуць алімпійцы, галоўнае не перамога, а ўдзел! У гэтым годзе тэматыка конкурса была вельмі шырокая. Пытанні, на якіе павінны былі адказаць школьнікі былі вельмі разнастайнымі. Яны тычыліся гісторыя Еўрапейскага Саюзу (асноўныя падзеі, дамовы, структура, краіны), сімвалаў краін Еўропы, праблем і перспектыў ЕС. Юнакі і дзяўчаты змаглі прадэманстраваць не толькі энцэклапедычныя веды, але і ўменне разважаць, аналізаваць і аргументаваць свае меркаванні. Таксама кункурс выдаўся дастаткова прадстаўнічым. У ім удзельнічала сем каманд з розных гарадоў Беларусі. Тут былі кманды з Ліды, Мінска, Наваградка, Бабруйска і, канечне, Белаазёрска. А завяршыўся конкурс вясёлым канцэртам папулярнага беларускага гурта “Рэха”. І убачыўшы, як дружна танчыць белаазёрская моладзь са сваімі новымі сябрамі з розных гарадоў, я зразумеў, што менавіта ім давядзецца будаваць нашу беларускую кватэру ў агульнаеўрапейскім доме.
Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |