БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSS“Калі закончыўся ўрок…”Нікому не сакрэт, што Белаазёрскі каледж электратэхнікі – адзіны з даўніх цэнтраў культурнага жыцця нашага горада. Яшчэ адным сцверджаннем гэтаму стала сустрэча, што адбылася 3-га траўня бягучага года ў сценах навучальнай установы. На гэты раз навучэнцы мелі магчымасць сустрэцца з паэтам Васілём Жуковічам, ансамблем “Землякі”, што з Янава, музычны кіраўнік якога, Васіль Іванавіч Перапёлкін не проста кампазітар, але і актыўны ўдзельнік сустрэч, і, канечне, з нашай “белурскай ластаўкай” – Нінай Мацяш. Да слухачоў з каледжа далучыліся і вучні белаазёрскай гімназіі, таму беларускае слова мела вялікую і, трэба сказаць, вельмі ўдзячную аўдыторыю. Напрыканцы сустрэчы былі і кветкі, і добрыя словы юнакоў і дзяўчат. Крыху пазней некаторыя з іх адгукнуліся на напісанне невялічкай мініятуры “Маё ўражанне ад сустрэчы”, вытрымкі з якой і прапаноўваю зараз нашым чытачам: “Я пачула песні, якія кранулі сэрца. Слухаці іх было на радасць”. Вольга Юркевіч, вучаніца групы 413. “Адкрыў для сябе новага кампазітара і новага паэта. Больш за ўсё ўразіла духоўнае адзінства паміж Васілём Жуковічам і Васілём Перапёлкіным. Падалося, што гэтыя людзі – родныя браты”. Сяргей Халецкі, вучань групы 413. “Сустрэча з Нінай мацяш і яе сябрамі мне спадабалася. Вершы, якія чытала Ніна Язэпаўна прымусілі задумацца над жыццём, над яго сэнсам. Шкада толькі, што некаторыя з іх я так і не зразумеў”. Віктар Ткачук, вучань групы 413. “Я зразумела складанасць лірыкі, але ўсё ж хацелася пачуць больш жыццясцвярджальных, аптымістычных твораў…” Дзяўчына, што пажадала застацца невядомай. “Мяне заўсёды захапляла гэтая жанчына – Ніна Мацяш. Яе любоў да роднай зямлі, яе мужнасць і духоўная моц”. Юля Рапіна, вучаніца групы 413. “Хацелася б больш станоўчага ўражання ад сустрэчы. Чамусці падалося, што многія песьні спяваліся пад фанаграму, а калі чыталіся вершы, то я быццам слухаў “Навіны”. Сустрэча для мяне здалася “сырой”. Спадзяюся, што ўдзельнікі ўлічаць мае крытычныя заўвагі”. Аляксандр Сташынскі, вучань групы 413. “Час правяла з карысцю. Сустрэча гэта добрая прапаганда беларускага слова. Вельмі хочацца, каб такіх сустрэч было болей”. Невядомая дзяўчына. Што ж, застаецца толькі прыслухацца да маладых! Няхай грэе вясновае сонейка, няхай прарастаюць паросткі беларускасці! Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |