БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSS“Ляжачы паліцэйскі” – ці есць альтэрнатыва?На вуліцах нашага гораду у вялікай колькасці з’явіліся так званыя “ляжачыя паліцэйскія”. Звычайна іх ставяць на аварыйных участках, каб палепшыць сітуацыю, прыцягнуць увагу кіроўцаў. Відавочна, што гэта патрэбная і карысная справа. Напрыклад, каля трэцяй школы яны проста неабходы. Але калі паглядзець на гэта з другога боку, то мінусаў значна болей. Па-першае, яны разбіваюць падвеску аўтамабіля. Ідэя ляжачых паліцэйскіх прыйшла да нас з Еўропы. Але адна спава гумовыя ўзгоркі на роўнай дарозе, і зусім іншае – асфальтавая глыба на шляху, дзе абсалютна непаразумела, калі штучная няроўнасць пераходзіць ў “асаблівасці” дарожнага пакрыцця. Па-другое, вымушаны прыпынак аўтамабіля рэзка павялічвае расход паліва. А гэта вельмі невыгодна дзяржаве і грамадзяніну ва ўмовах татальнай эканоміі. Па-трэцяе, пасля пераезду кіроўцы пачынаюць газаваць, што спрыяе скапліванню шкодных для здароўя газаў у адным канкрэтным месцы. Пагадзіцеся, не лепшае суседства для дзіцячай установы. У чацьвертых, у зімовы перыяд у адзначаных месцах з-за пастаяннага тармажэння утвараецца галалёд, што ўжо правакуе новую аварыйную сітуацыю. Акрамя гэтага, пераезд ляжачых паліцэйскіх, згодна з даследаваннямі ў Англіі, адмоўна сказываецца на стане пазваночніка кіроўцы, выклікае болі ў спіне. Як відаць, адмоўнага значна болей, ніж плюсаў. У свеце знайшлі альтэрнатыву, якая выконвае тую ж функцыю, але не мае вышэйазначаных мінусаў – шумавыя палосы на дарозе. Гэтыя новатворы актыўна ўжываюць у Польшчы і Германіі. Новаўвядзенні можна знайсці і ў Менску па вул. Арлоўская, і праспекту Жукава. Вышыня іх, у адрозненні ад “паліцэйскіх”, усяго 10 міліметраў. Таму яны не разбіваюць машыны, і іх можна ўстанаўліваць у месцах інтэнсіўнага руху. Па словах супрацоўнікаў ДАІ г. Мінска, іх эфектыўнасць відавочна, бо на ўчастках, дзе яны сталі ўжывацца, за ўвесь час не было зарэгістравана ніводнага наезду на пешаходаў. Застаецца толькі спадзявацца, што прагрэсіўныя ідэі ў хуткім часе дабяруцца і да Белаазерска.Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |