БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSКожнаму ў кватэру – індывідуальны лічыльнік вады.З сакавіка 2007 года Белаазерскае ЖКГ распачало кампанію па абавязковай устаноўцы індывідуальных прыбораў уліку вады. Першымі ў чарзе значацца будынкі па праспекту Міра і вуліцы Леніна. Але, па словах начальніка абанентскай службы, гэтая кампанія закране ўвесь горад. ЖКГ спасылаецца на Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №604 ад 6 кастрычніка 2006г., у якім, дарэчы, няма ні слова пра абавязковае, а тым больш прымусовае забеспячэнне лічыльнікамі. Тым часам існуе спушчаны зверху план “Аб арганізацыі працы па ўстаноўцы індывідуальных прыбораў вады ў насельніцтва”, распрацаваны паводле рашэння Аблвыканкама, у якім па месяцах распісана, калі і якія дамы мусяць быць пераведзены на інывідуальны ўлік вады. У горадзе да канца 2007 года павінны быць устаноўлены азначаныя прыборы ў 1333 кватэрах. Аднак адна справа “мусяць, а зусім іншае – рэалізаваць гэта. Кошт двух прыбораў (на гарачую і халодную ваду) састаўляе 84 тысёнцы, а кошт працы – 72500. Гэта ўжо немалая сума. Але ж папярэдне трэба паставіць асадачны фільтр. Кошт падвысіцца ўдвая, калі ў вас два асобных стаяка (у ваннай і на кухне). Тады вам давядзецца купляць чатыры прыбора і двойчы аплочваць працу. Праўда, калі купляць лічыльнікі не ў ЖКГ, то кошт будзе прыкладна на 18% ніжэйшы. Аднак такі лічыльнік мусіць абавязкова мець сертыфікат аб падцверджанні тыпу сродка вымярэння. У пашпарце абавязковая наяўнасць адзнакі Белстандарта аб паверцы. Як не падлічвай, усе адно выходзіць шмат. Хаця ідэя і не кепская. У ЖКГ прызнаюць, што гэта прыблізны і ўмоўны план, бо проста не магчыма забавязаць усіх бегчы і ставіць лічыльнікі. Акрамя таго, не вядома, як дзейнічаць у адносінах да малазабяспечаных альбо неблагапалучных сямей, бо, паводле рашэння, за неўстаноўку не існуе ніякіх штрафных санкцый. Пажывем – пабачым, чым гэта скончыца. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |