БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
БЕЛАЕ ВОЗЕРА, у Бярозаўскім р-не. Пл. 5,06 км2. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Даўжыня 3,2 км. Найбольшая шырыня 2 км. Пл. вадазбору 43 км2. У бас. р. Ясельда, за 14 км на ПдУ ад г. Бяроза, каля г. Белаазерск. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, месцамі пад лесам; берагі забалочаныя. Дно плоскае, ілістае. Зарастае. Уздоўж берагоў палосы трыснягу, чароту, ірдзестаў. Упадаюць 4 канавы, сцёк праз канаву ў Ясельду. Выкарыстоўваецца як ахаладжальнік Бярозаўскай ДРЭС і эксперыментальная база па развядзенню крэветак. У Беларусі ў 1982 у ахаладжальныя вадаёмы ДРЭС выпушчана 1500 асобін крэветкі ўсходняй субтрапічнай рачной. Яна добра акліматызавалася і размножылася. Выкарыстоўваецца як добры санітар (перапрацоўвае донныя адклады і ачышчае вадаёмы) і як корм для моладзі рыб. Патрабуе аховы. ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Бярозаўскім р-не. Пл. 17,3 км2. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 6,4 км. Найбольшая шырыня 3,4 км. Аб′ём вады 22,5 млн. м3, Пл. вадазбору 539 км2. У бас. р. Жыгулянка (цячэ праз возера), за 17 км на ПдУ ад г. Бяроза, за 2,5 км на У ад г. Белаазерск. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, параслі лугавой і балотнай расліннасцю, часткова лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае па ўсёй плошчы. Упадаюць некалькі каналаў і ручаёў. Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет |
|
|
Дызайн — unutranyholas |