БелаазёрскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
ГісторыяЦі бачыў ты хоць раз Белаазерск, Калі на дахі мякка ноч прысядзе, Павее казка ад старых азёр, І пойдуць песні поруч па абсадзе? Тады глядзіш на родны, любы кут, І цэлы свет гатоў у сведкі клікаць:
Ці столькі зор насыпалася тут На дол з каўша Мядзведзіцы Вялікай, Ці гэта ў небе, бы ў люстэрку тым, Адбітак зыркі ўсіх агнёў Палесся?.. Белаазерск, мой сон, мой залаты, Мая, яшчэ не складзеная песня.
Ніна Мацяш. Горад знаходзіцца паміж дзвюма вазёрамі Белым і Чорным у 27 кіламетрах ад горада Бяроза. Недалёка праходзяць чыгуначная і аўтамабільная магістралі Масква – Мінск – Брэст – Варшава – Бэрдін – Парыж. Першапачаткова горад узнік як рабочы пасёлак на месцы вёскі Ніўкі. Гэта было звязана з пачаткам будаўніцтва ў 1958 годзе Бярозаўскай ДРЭС. Праекціроўка новай для тых часоў, першай ў Рэспубліцы электрастанцыі блочнага тыпу займалася Львоўскае аддзяленне нстытута “Цеплаэлектрапраект”. Гэта была ўсесаюзная ўдарная будоўля. З 12 студзеня 1960 году існаваў як Бярозаўскі пасёлак. У чэрвені пасёлак быў перайменаваны ў Белаазёрскі. І толькі 16 верасня 1970 года Белаазёрску быў нададзены статус горада раённага падначальвання. Тады ж ў жніўні 1958 года былі закладзены фундаменты першых двух шматкватэрных дамоў. І толькі ў лютым 1960 года быў сдадзены ў эксплуатацыю першы жылы дом. Адначасова быў адкрыты і першы будынак сярэдняй школы. У кастрычніку 1962 года адкрыта Белаазерская лякарня на 100 мест. Бярозаўская ДРЭС стала не толькі буйнейшым прадпрыемствам горада, але і горадазаснавальніцай. Яенай працы былі падпарадкаваны ўсе працэсы ў горадзе, ёю абумоўліваліся ўсе асаблівасці. Таму ў 1966 годзе была адкрыта прафесійна-тэхнічная вучэльня, якая рыхтавала працаўнікоў станцыі, перакваліфікоўвала тых, хто прыехаў з іншай адукацыяй, альбо не паспеў яе скончыць. Тады ж быў пушчаны ў працу пяты энэргаблок. Для паляпшэня медычных паслуг у 1972 годзе ў эксплуатацыю быў задзены прафілакторый-санаторый Бярозаўскай ДРЭС, які тады яшчэ знаходзіўся на водшыбе гораду. У 1967 годзе пачаў будаваца Белаазерскі энэрга-механічны завод, а першую прадукцыю ён выдаў ў 1971 годзе. У той час загадам Мінэнэрга СССр ён быў зацверджаны як Белаазёрскі міжсістэмны рамонтна-механічны завод. А сучасную назву атрымаў у 1976 годзе. Гэта быў і застаёцца адзіны ў Рэспубліцы вытворца энэргетычнага абсталявання і запасных частак для цеплаэлектрастанцый. У сярэдзіне 90-х гадоў у горадзе пачало рацаваць сумеснае беларуска-гішпанскае прадпрыемства – фабрыка спартовага абутку “Белкельме”. У 1992 – 1994 гадах была закладзена царква ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскга ўсёй Расіі цудатворца. Яна была збудавана ў класічным візантыйскім стылі. Зараз ў горадзе пражывае 13.4 тысячы чалавек. Налічваецца 3 сярэднеадукацыйных школы, 5 дзіцячых садкоў.
Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет |
|
|
Дызайн — unutranyholas |